За „гібрыдныя акцыі” Лукашэнку пагражаюць новыя эканамічныя санкцыі
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што за „гібрыдныя акцыі” Аляксандру Лукашэнку могуць пагражаць новыя эканамічныя санкцыі. Паводле яе слоў, саміт кіраўнікоў краін ЕЗ будзе разглядаць міграцыйны крызіс у пятніцу, паведамляе ТАСС.
Яна адзначыла, што стаіць задача прыняць рашэнне аб адказе афіцыйнаму Менску, „каб даць зразумець, што [ЕЗ] асуджае такі гандаль людзьмі з боку дзяржавы”.
Як вядома, мігранты працягваюць сотнямі нелегальна пераходзіць мяжу з Беларусі ў Польшчу і Літву. Іх разварочваюць назад. Аднак за восень тысячы мігрантаў з Ірака, Сірыі і іншых краін дабраліся да Германіі. Мясцовая паліцыя нават прапанавала наладзіць кантроль на мяжы з Польшчай. Адказнасць за крызіс Еўрасаюз ускладае на ўлады Беларусі.