За мінулыя суткі расейцы больш за сто разоў абстралялі тэрыторыю Украіны



Сітуацыя на фронце расейска-ўкраінскай вайны: за мінулыя суткі расіяне больш за сто разоў абстралялі тэрыторыю Украіны.

Херсон

Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расейская армія запусціла адну ракету, нанесла 27 авіяўдараў і 80 артылерыйскіх удараў. Снарады ўпалі ў тым ліку на населеныя пункты ў Запарожскай і Херсонскай абласцях. Расея пасля 12-дзённага перапынку зладзіла чарговую начную атаку беспілотнікаў на Кіеў.

Як паведамляюць украінскія ўлады, сістэмамі СПА знішчаны ўсе аб’екты праціўніка. Інфармацыі аб магчымых ахвярах і разбурэннях няма. У горадзе была аб’яўленая авіяцыйная трывога.

Верагоднасць наступных удараў высокая. Найбольш жорсткія баі ідуць пад Бахмутам, Ліманам і Мар’інкай. За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 13 удараў па раёнах канцэнтрацыі расейскіх сіл і ваенных абʼектах.

Беларускае Радыё Рацыя