За Віктара Бабарыку падпісваюцца ў рэгіёнах
Пікеты за прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду ў выбарах 2020 года ладзяцца не толькі ў Менску, але і ў абласных гарадах Беларусі.
Подпісы таксама збіраюцца і ў невялікіх гарадах Гарадзенскай вобласці. Напрыклад, у Слоніме адным з асноўных месцаў збору подпісаў стаў мясцовы рынак, дзе за некалькі гадзін за былога банкіра падпісалася некалькі соцень жыхароў раённага цэнтра Гарадзеншчыны.
Па словах прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, за прэтэндэнта падпісваюцца людзі самага рознага ўзросту. Самым старэйшым падпісантам была жанчына 1938 года нараджэння, а самымі маладымі былі 19-гадовыя студэнты, што вярнуліся дадому на канікулы з Менску, – кажуць прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім