За выбарамі ў Швецыі назіралі берасцейскія сацыял-дэмакараты
За выбарамі ў Швецыі назіралі берасцейскія прадстаўнікі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Актывісты наведалі некалькі шведскіх гарадоў і паглядзелі, як адбываліся выбары ў парламент і ў мясцовыя органы ўлады.
Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі адзначыў, што такія паездкі – гэта вельмі карысны вопыт для беларускай будучыні:
– Нашы калегі, сацыял-дэмакраты, на нацыянальным узроўні і на мясцовым узроўні атрымалі перамогу. Мы ім зычым плённай працы на працягу будучых чатырох гадоў на карысць развіцця свабоды і справядлівасці, і салідарнасці ў Швецыі. І маем надзею, што наша партнёрства працягнецца яшчэ доўгія гады. Той вопыт, які мы атрымалі ў Швецыі, мы будзем выкарыстоўваць у Беларусі.
Візіт у Швецыю адбыўся па запрашэнню шведскай Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі з зямлі Вэрмланд.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце