Загінуў кіраўнік ДНР Захарчанка



42-гадовы Аляксандр Захарчанка смяротна паранены пры выбуху ў кавярні „Сепар” на вуліцы Пушкіна ў Данецку, паведамляюць крыніцы расейскага сайта Life. Падрабязнасці ўдакладняюцца.

Раней стала вядома, што ў выніку магутнага выбуху сур’ёзна пацярпеў адзін чалавек, але яго асоба не называлася.

У 2014 годзе былы супрацоўнік Гандлёвага дома „Кантынент” Захарчанка стаў „ваенным камендантам” Данецка пасля пераходу горада пад кантроль прарасейскіх тэрарыстаў. У жніўні таго ж года ён стаў старшынём савета міністраў ДНР.

Фота: ©РИА Новости