„Захад-2017”: Апошні расейскі воінскі эшалон адбыў з Беларусі



Апошні чыгуначны эшалон з асабовым складам і ваеннай тэхнікай Узброеных сіл Расеі, якія бралі ўдзел у сумесных стратэгічных беларуска-расейскіх вучэннях „Захад-2017”, адбыў з Беларусі ў Расею ўвечары 28 верасня, паведамляе беларускае Мінабароны.

Воінскія часці і падраздзяленні са складу беларускага кантынгенту рэгіянальнай групоўкі войскаў ужо прыбылі ў поўным складзе ў пункты пастаяннай дыслакацыі і распачалі абслугоўванне ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Раней паведамлялася, што апошнія расейскія ваенныя пасля вучэнняў „Захад-2017” пакінуць Беларусь 29 верасня або ў ноч з 29 на 30 верасня.

Занепакоенасць тым, што расейскія войскі могуць пасля вучэнняў застацца ў Беларусі, выказвалі палітыкі сумежных краін і прадстаўнікі ўнутранай апазіцыі.

У вучэннях на тэрыторыі Беларусі, паводле дадзеных ваенных, было задзейнічана каля 10.200 ваеннаслужачых (ад Беларусі — крыху больш за 7 тыс., ад Расеі — каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

belapan.com

Фота ont.by