“Захад-2017” – пагроза беларускаму суверэнітэту



Ва Украіне ўважліва адсочваюць усе падзеі, звязаныя з вучэннямі “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. Прысутнасць войскаў Расейскай Федэрацыі, якая анэксавала Крым і развязала вайну на Данбасе, насцярожвае і палітычны істэблішмэнт Украіны, і шэраговых грамадзянаў, і аналітыкаў.

Апошнія звяртаюць увагу, што расейскія войскі ў Беларусі нясуць патэнцыйную пагрозу не толькі Украіне і краінам Еўразвяза, але найперш беларускаму суверэнітэту. Так лічыць і палітолаг Дмытро Мамчур:

– Гэта апора перадусім для нейкага магутнага гарнізона. Яго можна выкарыстаць для пашырэння ўласнага ўплыву на Беларусь, як сродак дадатковага ціску. У Беларусі частка дэкларавалася пра саюзніцтва з Расеяй. Можна дапусціць, што гэта проста як сцяжок: фактычна мы тут маем пэўную колькасць расейскіх штыкоў, пэўную колькасць расейскіх сэнсатворцаў.

Сумесныя беларуска-расейскія вучэнні “Захад-2017” маюць адбыцца з 14 па 20 верасня на тэрыторыі Беларусі. Паводле афіцыйных дадзеных, у ім возьме ўдзел каля 13 тысяч вайскоўцаў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя