Захад адмяніў санкцыі супраць Ірана
ЗША і Еўразвяз адмянілі рэжым санкцый у дачыненні да Ірана.
Пра гэта ў Вашынгтоне і Бруселі абвесцілі адразу пасля дакладу МАГАТЭ, які пацвердзіў выкананне Іранам сваіх забавязанняў па ядзернай праграме.
«Стасункі паміж Іранам і МАГАТЭ выйшлі на новы ўзровень. Я віншую ўсіх, хто дапамагаў нам дасягнуць гэтага выніку», – заявіў генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкіа Амана.
Тэгеран паабяцаў не ўзбагачаць уран вышэй парога 3,67% і абмежаваць аб’ёмы гэтага ўрану 300 кілаграмамі на тэрмін у 15 гадоў. Абмежавальныя меры могуць быць вернутыя, калі краіна не выканае сваіх забавязанняў.
Цяпер Іран мае права экспартаваць нафту. Гэта можа яшчэ мацней абрынуць цэны.
Паводле ВВС
Фота rian.com.ua