Заходнія парламентары заклікаюць спыніць палёты самалётаў з мігрантамі ў Беларусь
Парламентары ЕЗ, Вялікай Брытаніі, Украіны і ЗША заклікалі спыніць палёты самалётаў з мігрантамі ў Беларусь. У сваёй заяве старшыні камітэтаў у замежных справах кваліфікуюць дзеянні афіцыйнага Менску як «кантрабанду людзей».
Парламентары заклікаюць забараніць палёты рэйсаў, на якіх мігранты трапляюць у Беларусь, а таксама ўвесці санкцыі супраць асоб і арганізацый, замяшаных у кантрабандзе людзей. У заяве наўпрост падкрэсліваецца, што перакідванне мігрантаў на тэрыторыю Еўразвязу «арганізавана дзяржавай». Палітыкі спадзяюцца пры пасярэдніцтве Еўразвязу і НАТО ўрэгуляваць праблемы ў супрацы з урадамі Турэччыны і Іраку, адкуль пераважна прыбываюць мігранты, якіх выкарыстоўвае Лукашэнка.
7 ліпеня прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце пацвердзіла намер ураду краіны пабудаваць сцяну на мяжы з Беларусьсю. На гэта спатрэбіцца 40 млн еўра.
Беларускае Радыё Рацыя