Замежныя дыпламаты наведалі Курапаты



Сёння, 30 кастрычніка, замежныя дыпламаты наведалі Курапаты.

“З нагоды Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краін Еўрапейскага звязу, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму. Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяр і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя”, — гаворыцца ў паведамленні дыпламатаў.

Пры гэтым у Курапатах дыпламатаў чакалі прапагандысты, але збольшага прадстаўнікі заходніх краін не адказвалі на іх пытанні.

Фота: прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі.