Замежныя міністры сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі
Кіраўнікі МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста і Швецыі Ан Ліндэ ў рамках візіту ў Менск 25 лістапада сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.
Як паведаміў БелаПАН удзельнік сустрэчы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, сустрэча прайшла ў шведскім пасольстве. Паводле слоў Барысава, запрошаныя выказалі сваё бачанне сітуацыі ў сувязі з мінулымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Палітык перадаў дыпламатам спіс чальцоў участковых і акруговых выбарчых камісій менскай Коласаўскай, Брэсцкай-Усходняй і Брэсцкай-Памежнай акруг з просьбай не адкрываць ім візы ў свае краіны. «… гэта будзе добры і сіметрычны адказ на фальсіфікацыі», – сказаў Барысаў, адзначыўшы, што будзе перадаваць гэтыя спісы і іншым дыпламатам.
Беларускае Радыё Рацыя