Зарэгістравана ініцыятыўная група Алега Гайдукевіча
Цэнтрвыбаркам сёння на пасяджэнні зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.
У склад ініцыятыўнай групы ўключаны 4034 чалавекі. Пры гэтым, адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, маецца «пэўная некрытычная колькасць грамадзян, якія не валодаюць выбарчым правам, а менавіта – непаўнагадовыя», іх са складу групы неабходна выключыць.
Ініцыятыўная група Гайдукевіча зарэгістраваная пад № 2, паведамляе БелаПАН. Першы рэгістрацыйны нумар атрымала ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя