Зарплата Парашэнкі – 400 даляраў 



Афіцыйная заработная плата прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі складае 9296 грыўняў.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Адміністрацыі прэзідэнта на запыт Радыё Свабода.

„Заробак прэзідэнта залежыць ад памеру зарплаты прэм’ер-міністра і па стане на 1 лістапада 2015 г. складае 9296 грыўняў”, – гаворыцца ў дакуменце. Гэта каля 400 даляраў па бягучым курсе.

Таксама адзначаецца, што заробак кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Барыса Ложкіна па стане на 1 лістапада 2015 года складае 15758,6 грыўняў (каля 680 даляраў).

Напрыклад, Лукашэнка прызначыў сабе заробак у 4,5 тысячы даляраў. І гэта пры тым, што жыве ён на поўным дзяржзабеспячэнні. У параўнанні з 2000 годам зарплата Лукашэнкі вырасла ў 11 разоў, у той час як сярэдні заробак беларусаў за той жа перыяд павялічыўся ўсяго ў 5 разоў, піша „Беларускі партызан„.