Зась пачаў выконваць абавязкі генеральнага сакратара АДКБ



Прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась, назначаны Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, пачаў 9 студзеня выконваць свае абавязкі, паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

„Улічваючы, што ў 2020 годзе Расія старшынствуе ў АДКБ, новага генеральнага сакратара арганізацыі прадставіў калектыву Сакратарыята АДКБ намеснік міністра замежных спраў Расеі Аляксандр Панкін”, – адзначыў прэс-сакратар.

Звяртаючыся да супрацоўнікаў сакратарыята, Станіслаў Зась сказаў, што назначэнне на пасаду генеральнага сакратара АДКБ для яго вялікі гонар і вялікая адказнасць. „Бачу сваю асноўную задачу ў тым, каб добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне абавязкі, кіруючыся выключна інтарэсамі забеспячэння калектыўнай бяспекі, каб АДКБ магла служыць сваім дзяржавам-членам і іх народам яшчэ больш эфектыўна”, – адзначыў генеральны сакратар АДКБ.

Да назначэння на пасаду генеральнага сакратара АДКБ Станіслаў Зась займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі.

belta.by