Засталася адна дарожная карта па інтэграцыі
Засталася адна дарожная карта па інтэграцыі. Пра гэта паведаміў у пятніцу пасол Расеі Яўген Лук’янаў падчас наведвання Берасцейскай вобласці.
Цытата: «У Беларусі і Расеі цяпер адказны час працы над архітэктурай Саюзнай дзяржавы. Практычна ўсе дарожныя карты ўзгоднены. Засталася адна, а іх 28. І ўжо ёсць планы да іх рэалізацыі».
Беларускае Радыё Рацыя
