Затрымалі Уладзіміра Някляева
Палітыка, экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева затрымалі каля 10-й гадзіны 6 траўня побач з ягоным домам у Менску.
Такую інфармацыю паведаміла Радыё Свабода ягоная жонка Вольга.
Паводле яе меркавання, Някляеў затрыманы па адміністрацыйнай справе за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Менску і мае адбыць 5 сутак арышту.
«Было нечакана. Мы колы збіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, — апавяла Вольга. — Сказалі, што вязуць на Акрэсціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».
