Затрымалі выпускніцу юрфака БДУ Кацярыну Віннікаву



Выпускніцу юрфака БДУ Кацярыну Віннікаву, якая выступіла на ўручэнні дыплома з запамінальнай прамовай, затрымалі. 

Як паведамляе Telegram-канал «Law Verum», раніцай у інтэрнаце быў ператрус, канфіскавалі ноўтбук. Кацярыну некалькі гадзін дапытвалі ў РУУС Ленінскага раёна, а потым яна патэлефанавала і сказала, што затрыманая. У будынак РУУС яна заходзіла з адвакатам, але яго не пусцілі. Кацярына чакае адваката для падпісання пратаколу.

29 чэрвеня Кацярына ў прамове на ўручэнні дыпломаў падзякавала адвакатам Максіму Знаку і Ільі Салею, супраць якіх узбуджаныя крымінальныя справы, а таксама ўзгадала звольненых выкладчыкаў.