Затрыманні незалежных журналістаў у Менску



Аляксандр Баразенка, Наталля Валакіда і Сяргей Сацюк-Грабоўскі былі затрыманыя каля суда Цэнтральнага раёну сталіцы перад пачаткам суда над гомельскім грамадскім актывістам Юрыем Рубцовым.

Femida

Пра гэта нам паведаміў прэс-сакратар Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі:

– Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў, а таксама самога Рубцова і даставілі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёну. Прэс-сакратар сталічнай міліцыі абяцаў, што журналісты будуць выпушчаныя. У іх нічога не канфіскоўвалі, міліцыянты проста трымаюць іх і кажуць, што гэта проста фармальнасць – праверка дакументаў.

Журналісты знаходзяцца ў пастарунку ўжо каля двух гадзінаў. Як стала вядома, гомельскі актывіст Юры Рубцоў ужо знаходзіцца ў судзе Цэнтральнага раёну. Яго абвінавачваюць у абразе суддзі Кірыла Палулеха, які разглядаў справу затрымання актывіста ў час Чарнобыльскага шляху ў красавіку. На пачатку пасяджэння Рубцоў заявіў пра недавер суду.

Яна Запольская, Беларуская Радыё Рацыя