Затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі
Правабаронцам стала вядома, што чацвёртага жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы „Белгазпрамбанку”.
Ілля Шапаткоўскі быў добрым знаёмым Віктара Бабарыкі. З першых дзён існавання штаба Бабарыкі ён прымаў актыўны ўдзел у яго працы і ўзначальваў аддзел верыфікацыі подпісаў. Пасля адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Ілля актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы „Сумленныя людзі”.
Таксама ў гэты дзень на допыт у ДФР вазілі дырэктарку ТАА „Хайв Проджект”(MolaMola і Ulej.by) Аліну Лісаковіч. Пасля допыту яе адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон. У Іллі Шапаткоўскага допыт праходзіць пятага жніўня.
Фота tut.by