Затрыманы Ігар Брыло – памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці
12 гадоў таму
Затрыманы Ігар Брыло – экс-кіраўнік Мінсельгасхарча і памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці.
Як паведамілі «Нашай Ніве» некалькі не звязаных паміж сабой крыніц, Ігар Брыло знік з працоўнага месца ў кампаніі спартыўнага выгляду мужчын некалькі дзён таму. З таго часу на працоўным месцы ён не з’яўляўся.
Ёсць падставы лічыць, што Ігар Брыло затрыманы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па «Малочнай справе», цэнтральным фігурантам якой з’яўляецца генеральны дырэктар магілёўскага ААТ «Бабушкіна крынка» Генадзь Скітаў.