Затрыманы старшыня ПЦ „Вясна” Алесь Бяляцкі (абноўлена)



З ранку адсутнічала сувязь са старшынём Праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесем Бяляцкім.

У 18:00 стала вядома, што Алесь Бяляцкі затрыманы. Крымінальную справу вядзе Цэнтральны апарат Следчага камітэту, паведамляе ПЦ „Вясна”.

Таксама @viasna96 паведамляе, што ў межах крымінальнай справы затрымалі  Уладзіміра і Ніну Лабковічаў . У іх сям’і трое непаўналетніх дзяцей. Таксама затрыманы на 72 гадзіны намеснік Алеся Бяляцкага Валянцін Стэфановіч і праваабаронца Яўгенія Бабаева.