Затрыманы якуцкі шаман, які ішоў “выганяць Пуціна”
На мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці затрыманы якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які пешшу ішоў у Маскву дзеля “абраду выгнання Пуціна”.
Габышава затрымалі, калі ён спыніўся для начоўкі ў раёне федэральнай трасы, па якой ідзе ў Маскву. Як піша “Тайга.Инфо” са спасылкай на відавочцаў, людзі, якія затрымалі Габышава, не прадставіліся, яны былі ўзброены аўтаматамі і дубінкамі.
Аляксандр Габышаў — жыхар Якуцка, які называў сябе “шаманам-ваяром”. Сёлета ў сакавіку ён пачаў пешы паход у Маскву, каб правесці “абрад выгнання Пуціна”. Па дарозе да яго далучаліся прыхільнікі. Дайсці да Масквы шаман планаваў у 2021 годзе.
Фота Іван Маслаў/Znak.com