Зміцер Дашкевіч вызвалены (абноўлена)



Затрыманы сёння ў другой палове дня грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч вызвалены. Пра гэта ён паведаміў прыкладна пасля 19:30 у сваім фэйсбуку.

14237474

Фота з фэйсбука Alaksiej Shein

* * *

Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС, паведадамляе ў «Твітары» жонка актывістка Уладзіміра Яроменка, якога таксама затрымалі. Разам з імі знаходзяцца затрыманыя яшчэ некалькі чалавек.

* * *

Аўта, у якое ўкінулі Змітра Дашкевіча, арэндаванае. Інтэрнаўты праверылі нумары, якія запісалі сведкі. Наста Дашкевіч патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра выкраданне мужа. Міліцыянты прынялі заяву і паабяцалі прыехаць.

У Першамайскім РАУС Змітра Дашкевіча няма, паведамілі Belsat.eu праз тэлефон. У прэс-службе Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Менгарвыканкаму паведамілі, што нічога не ведаюць пра сітуацыю і не могуць яе каментаваць.

* * *

У Менску затрыманы адзін з лідараў Маладога Фронту Зміцер Дакшкевіч. Затрыманне адбылося напярэдадні акцыі пад назвай „Атрымалі пад Воршай, атрымаеце пад Веткай!”, прысвечанай угодкам Аршанскай бітвы. Акцыя планавалася каля амбасады Расеі ў Менску.

Невядомыя ў цывільным схапілі Дашкевіча каля дома, дзе ён жыве. Па словах яго жонкі Насты, гэта адбылося, як толькі яе муж выйшаў з пад’езду.

– Ён выйшаў, і літаральна праз пару хвілін пазваніла мая сяброўка, якая жыве насупраць і сказала, што Зміцер крычыць “дапамажыце” і яго “грузяць” людзі ў цывільным у мікрааўтобус. Я паспела выбегчы і сфатаграфаваць аўтобус. Зміцер паказаўся ў вакне, выгляд яго быў пакамечаны. Бачна было, што яго збівалі.

Наста Дашкевіч упэўнена, што затрыманне звязана са святкаваннем Маладым Фронтам угодкаў Аршанскай бітвы каля амбасады Расеі ў Менску. „Тым больш, што сёння такі дзень, калі беларускія параалімпійцы выходзяць з рускімі  сцягамі, а Зміцер рыхтаваў мерапрыемства з іншым пасылам. Таксама можна зазначыла, што такога брутальнага затрымання мы ўжо даўно не бачылі. Выбары яшчэ не скончыліся, а нервы ў некага ўжо здалі,” – сказала Наста Дашкевіч.

* * *

Як паведаміла жонка Змітра Дашкевіча Наста Палажанка ў сваім Фэйсбуку, сёння ўдзень быў затрыманы Зміцер Дашкевіч. Ён выйшаў з кватэры ў падвал. На вуліцы, у двары яго дома, Змітра схапілі і збілі. Затрымлівалі Дашкевіча чалавек 10-15, якія ў мікраўтобусе звезлі яго ў невядомым кірунку.

„У вокны і на балконы павылазілі суседзі, каторыя крычылі ўбок ментоў і паказвалі мне куды бегчы. У выніку Зьмітра адвезлі на бусе ( фота ніжэй). Спалоханыя цётачкі, не хаваючы слёзаў крычалі „Ён іншага меркавання! Біць-та яго за што! За што біць!” ;(((” – напісала ў сваім Фэйсбуку Наста Палажанка.

Нагадаем, сёння «Малады Фронт» меў намер правесці акцыю каля расейскай амбасады, прысвечаную Аршанскай бітве. Акцыя мае лозунг «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!».

1423757

У гэтым мікрааўтобусе звезлі Змітра Дашкевіча.

Беларускае Радыё Рацыя