Затрыманых прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі прызналі палітвязнямі
Затрыманыя прадстаўнікі Саюза палякаў Беларусі прызнаныя беларускімі праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі. Гэта Анжаліка Борыс, Андрэй Пачобут, Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая ды Ганна Панішава. Такім чынам колькасць палітычных вязняў ў Беларусі дасягнула 325 чалавек.
Да вызвалення затрыманых актывістаў Саюзу палякаў Беларусі і захавання правоў нацыянальных меншасцяў заклікаў таксама еўракамісар па пытаннях добрасуседства і пашырэння ЕЗ Олівер Вархеі. „Непрымальнае стаўленне ўлады Беларусі да прадстаўнікоў польскай меншасці, — піша ён у Twitter. — Правы меншасцяў неабходна паважаць! ЕЗ працягвае падтрымліваць беларускі народ у яго імкненні да свабоды”.
Беларускае Радыё Рацыя