Беларуская апазіцыя рыхтуецца да праймерыз



Беларуская апазіцыя рыхтуецца да праймерыз. Сёння апошні дзень падачы заявак для ўдзелу ў выбарах адзінага кандыдата на будучых выбарах прэзідэнта Беларусі. Сябра рады Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская лічыць, што беларусы праявяць актыўнасць да ўдзелу ў праймерыз.

– Я думаю, што актыўнасць павінна быць, да прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі традыцыйна цікаўнасць больш высокая, чым да іншых. І таму я спадзяюся, што беларусы ў рэгіёнах захочуць паўдзельнічаць у сапраўдных выбарах.  Бо праймерыз, як бы не характарызавалі гэтае народнае галасаванне тыя, каму яно не падабаецца, але гэта рэальна сапраўдны шанец паўдзельнічаць для беларусаў у выбарах, у якіх яны не ўдзельнічаюць не тое што гады ўжо, – а дзесяцігоддзі.

Пагадненне аб працэдуры праймерыз падпісалі БСДП (Грамада), Партыя БНФ, АГП, аргкамітэт БХД і Рух „За Свабоду”. Выбары адзінага кандыдата прадугледжваюць выкарыстанне рэйтынгавай сістэмы. Размеркаванне балаў паміж прэтэндэнтамі пройдзе на аснове інтэрнэт-галасавання, галасавання ў рэгіёнах і галасавання дэлегатаў Кангрэса дэмакратычных сілаў, які плануецца правесці ў другой палове траўня. Там жа будзе абвешчаны адзіны кандыдат.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.by