Завяршылася чарговая сесія Кангрэсу за незалежнасць



У Менску завяршыла працу другая сесія Кангрэса за незалежнасць.

^B48F6DFCDED5177B58CD0964378B8698D4068415684A2E9048^pimgpsh_fullsize_distr

Ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі ТБМ, Партыя БНФ ды Рада беларускай інтэлігенцыі. Прынятая да разгляду радай Кангрэса заява па зменах у выбарчай сістэме Беларусі, дзе выказваецца занепакоенасць тым фактам, што з 1996 выбары, што праходзілі ў Беларусі, як парламенцкія, так і прэзідэнцкія, не  былі прызнаныя легітымнымі міжнароднай супольнасцю. У сувязі з гэтым у беларускім грамадстве існуе недавер да сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі, што не спрыяе кансалідацыі і пагражае нестабільнасцю. Удзельнікі, разумеючы ўсю небяспеку такога стану, заклікалі ўлады правесці сумленныя і свабодныя выбары. Вось асноўныя патрабаванні:

– неадкладна правесці перавыбранне цяперашняга складу Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў

– даць магчымасць кандыдатам у Прэзідэнты дэлегаваць па адным прадстаўніку ва ўсе выбарчыя камісіі з правам дарадчага голасу

– пры прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў абмеркаваць пытанне аб магчымасці ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата ў Прэзідэнты дзейнага кіраўніка дзяржавы

– праводзіць галасаванне ў адзін дзень, адмяніўшы датэрміновае галасаванне

– весці адкрыты ўлік бюлетэняў на выбарчых участках у прысутнасці назіральнікаў

Арганізатары заклікалі ўсіх патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты далучыцца да патрабаванняў і падтрымаць кампанію “За свабодныя і справядлівыя выбары”.

[Not a valid template]

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск