Заява аб выездзе ў Польшчу спадара Паўла Латушкі
У сувязі з інфармацыяй у некаторых афіцыйных СМІ Беларусі аб нібыта нелегальных дзеяннях Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, накіраваных на правоз праз польска-беларускую мяжу спадара Паўла Латушкі, інфармуем, што такога не было.
Спадар Латушка прыехаў у Польшчу па запрашэнні арганізатараў Эканамічнага форуму ў Крыніцы. Мяжу ён перасёк легальна. У рамках візіту ў Польшчу спадар Латушка плануе прыняць удзел у шэрагу сустрэч.
Любыя інсінуацыі наконт нібыта нелегальных дзеяннях польскага дыппрадстаўніцтва для нас незразумелыя і немэтазгодныя. Гэта спроба перакласці на Польшчу адказнасць за няздольнасць беларускіх улад наладзіць дыялог з уласным грамадствам. Польшча нязменна прытрымліваецца пазіцыі, што такі дыялог – гэта адзіны шлях да забеспячэння стабільнага развіцця незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай і паспяховай Беларусі.
Аркадзіуш Клэмбек
Саветнік
Пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску