Заява Задзіночання беларусаў-амерыканцаў



Задзіночанне беларусаў-амерыканцаў (БАЗА) рашуча асуджае ўзброеную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і ўдзел у гэтай агрэсіі нелегітымнага беларускага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Цяперашні ўзброены напад Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны з’яўляецца незаконным. Ён нясе характарыстыкі міжнароднага ваеннага злачынства. У падтрымку гэтых супрацьпраўных дзеянняў саўдзельнічаюць дзейныя ўлады Рэспублікі Беларусь.

Мы заклікаем урад Злучаных Штатаў прыняць далейшыя меры:

– Прызнанне Расеі дзяржаўным спонсарам тэрору і аб’яўленне Пуціна ваенным злачынцам;

– Прымяненне Закона Магніцкага ў дачыненні да расейскага кіраўніцтва і элітаў, якія атрымліваюць прыбытак ад парушэнняў правоў чалавека ў Расеі і за яе межамі;

– Адключэнне Расеі ад усіх міжнародных дзяржаўных і прыватных фінансавых рынкаў, уключаючы SWIFT, гандаль суверэнным абавязкам і гандаль суверэннай валютай;

– Забарона расейскіх урадавых / прапагандысцкіх акаўнтаў на ўсіх медыя-платформах ЗША, уключаючы дзяржаўных чыноўнікаў, якія выкарыстоўваюць платформы сацыяльных сетак для прасоўвання дзяржаўнай прапаганды;

– Указанне амерыканскім кампаніям аб спыненні ўсіх аперацый у Расеі і ўвядзенні энергетычнага эмбарга;

– Выяўленне, выкрыццё і замарожванне актываў усіх суб’ектаў, звязаных з Пуціным і яго чыноўнікамі.

У дадатак да ўжо абвешчаных абмежаваных санкцый неабходныя дадатковыя меры, каб накіраваць рашучы пасыл рэжыму Беларусі. Мы заклікаем міжнародную супольнасць заняць цвёрдую пазіцыю як да кіраўніцтва дзяржавы-агрэсара, так і да нелегітымнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.

Мы лічым, што ад поспеху Украіны ў адбіцці гэтай агрэсіі будзе залежаць будучыня Беларусі і рэгіёна.

БАЗА заклікае міжнародную супольнасць аказаць поўную падтрымку абароне Украіны ад узброенай агрэсіі Расейскай Федэрацыі.