Зборшчык подпісаў ад “Справядлівага свету’’: Нас пасылаюць на тры літары!
Каля 25-ці тысяч подпісаў разам сабралі актывісты ад дэмакратычных сілаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч, Анатоля Лябедзькі і Сяргея Калякіна па Берасцейскай вобласці.
Некалькі дзясяткаў пікетаў штодня стаялі ў такіх гарадах як Берасце, Баранавічы, Камянец, Пінск, Івацэвічы і гэтык далей. Подпісы пакідаў кожны дзясяты чалавек.
Адзін з каардынатараў збору подпісаў па Берасцю ад партыі левых “Справядлівы свет’’ Лявонцій Чапурных лічыць, што ў апошнія дні будзе нізкая актыўнасць пікетаў:
– Людзі, які разумеюць, што трэба падтрымліваць кандыдатаў, яны падтрымалі ўжо. Гэта працэнтаў 10 горада Берасце. Яшчэ працэнтаў 15 – можна ўгаварыць, астатнія – пасылаюць нас шчыра на тры літары!
Да моманту завяршэння падпісной кампаніі засталося тры дні. Апошні тэрмін здачы подпісаў у камісіі – 21-га жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя