Зборшчыка подпісаў за Караткевіч прагналі з рынку



Савецкая прымаўка лепш “перебдеть”, чым “недобдеть” знайшла сваё адлюстраванне ў дзеяннях дырэктара мікашэвіцкага рынку Барыса Велескевіча.

Калі ён убачыў за плотам свайго рынку пікет па збору подпісаў за апазіцыянерку Таццяну Караткевіч, адразу вырашыў пазбавіцца ад кампрамата, няхай сабе нават не на самой тэрыторыі, кажа ўдзельнік пікета, зборшчык подпісаў, сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Віталь Каліноўскі:

– Ён стаў мяне выганяць, я кажу: “Тут жа раней, як раз у гэтым месцы “Белая Русь” стаяла, за Лукашэнку збірала подпісы”. А ён кажа: “А яны ў мяне дазвол спыталі”. Зноў стаў праганяць, я быў вымушаны сысці на плошчу Леніна і там стаяць у пікеце.

Паводле Віталя Каліноўскага, вярнуць амаль праз гадзіну пікет на месца пасля тэлефанавання аднапартыйцам у вобласць дапамог райвыканкам. Яны публічна адчыталі дырэктара рынку і папрасілі не паведамляць у прэсу.

Беларускае Радыё Рацыя