Зборшчыкі подпісаў павіншавалі берасцейцаў з Днём Незалежнасці



У Берасці падчас збору подпісаў у падтрымку Таццяны Караткевіч, зацікаўленых гараджанаў віншавалі з Днём 27 ліпеня – неафіцыйным святам незалежнасці Беларусі ад СССР.

???????????????????????????????

Пра тое, як берасцейцы рэагавалі на вішаванні, распавяла актывістка Ганна Канюс:

– Так, блытаюцца, безумоўна блытаюцца таму, што гэта свята не так распаўсюджана. Заўсёды гэта 3-га ліпеня, на жаль гэта больш звязана з Менскам. З Берасцем больш звязана тое, што горад быў вызвалены 28-га, таму для нас гэта такое двайное свята.

Вядома, што гэта пакуль адзіны публічны напамін пра гадавіну падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь у горадзе над Бугам.

???????????????????????????????

Актывісты падчас збору подпісаў і віншаванняў былі апранутыя ў вышыванкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце