Землятрус у Паўночнай Карэі – выпрабаванне ядравай бомбы
Паўночная Карэя магла правесці новае ядравае выпрабаванне, у выніку чаго ўзніклі магутныя штуршкі на тэрыторыі гэтай краіны.
Як паведмляе Reuters, штуршкі былі зафіксаваныя ў тым жа раёне, у якім праводзілася апошняе, пятае ядравае выпрабаванне. Кітайскія сейсмолагі таксама зафіксавалі магутны землятрус, які назвалі „імаверным выбухам”.
Паралельна агенцтва «Рэнхап» паведамляе, што ўлады Паўднёвай Карэі экстранна склікалі раду нацыянальнай бяспекі, паколькі дапускаюць, што Пхеньян правёў новае выпрабаванне ядравай зброі.
Паводле апошніх звестак, паўднёвакарэйскія вайскоўцы пацвердзілі штучную прыроду падземных штуршкоў побач з паўночнакарэйскім ядравым палігонам.
Раней у Паўночнай Карэі заявілі пра стварэнне вадароднай бомбы для балістычнай ракеты.
Беларускае Радыё Рацыя