Згадваюць гомельскія палітыкі: Гэта было добрай нечаканасцю



Абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце было нечаканасцю. Так узгадваюць 27 ліпеня 1990 году гомельскія палітыкі.

Дэпутат Гомельскага гарадскога савета 21-га склікання Андрэй Толчын гаворыць, што яшчэ ў чэрвені 90-га прадугледжваўся штраф за бел-чырвона-белы сцяг:

– За бел-чырвона-белы сцяг быў штраф 40 рублёў. Але на тэрыторыі горада Гомеля гэта ўжо не дзейнічала, таму што ў нас упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі быў зарэгістраваны Беларускі Народны Фронт, гэта на тэрыторыі горада Гомеля. Таму ў Гомелі можа было вольна карыстацца бел-чырвона-белым сцягам. Ніякіх штрафаў не было. Адмянілі ўсе гэтыя рашэнні. Канешне, мы чакалі, каб нешта такое было прынятае. Але тое, што 27 ліпеня апазіцыі ўдасца гэта зрабіць – то, канешне, было добрай нечаканасцю.

Для грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага 27-га ліпеня – гэта адна з гістарычных датаў краіны, якая можа страціць сваю незалежнасць:

– Трэба не проста фармальна святкаваць, трэба за Беларусь змагацца. Для мяне гэта дата сумная ў тым, што мы, нашчадкі вялікіх продках, гэта страцілі і не маглі адстаяць, калі гэта было відавочна, калі быў шанец. У 94-96 годзе знаходзіліся вялікія дзеячы, якія казалі, трэба быць памяркоўнымі, трэба быць такімі, і мы практычна ўсё прафукалі. Вось для мяне што значыць гэтая дата.

27 жніўня 1990 году Вярхоўны савет БССР абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Паводле дакумента, усталёўвалася вяршэнства Канстытуцыі і Законаў Рэспублікі Беларусь, а не Савецкага Саюзу.

Дзень незалежнасць трэба адзначаць 27-га ліпеня. Так лічыць праваабаронца Леанід Судаленка. У гэты дзень у 1990-м годзе была абвешчаная Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Грамадскі актывіст нагадвае, што 27-га ліпеня некалькі гадоў было дзяржаўным святам:

– Гэта было нацыянальнае свята, якое святкавалася недзе 5 год, мабыць да 96-га года. Зараз усё інакш. Але калі глядзець на незалежнасць як на такую агульнанацыянальную каштоўнасць, то патрэбна Дзень Незалежнасці нашай краіны святкаваць у гэты дзень. Таму што мы ўсе ведаем, што 3 ліпеня, у які сённяшняя ўлада святкуе Дзень Незалежнасці, ён не мае ніякага дачынення да незалежнасці, таму што ў гэты дзень проста вызвалілі горад Менск.

Рашэнне аб пераносе дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996 году.

Беларускае Радыё Рацыя