Жаклін Перкінс: Супраца працягваецца ў тым жа фармаце
Выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага звязу не прадугледжвае рэзкіх зменаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы.
Асноўныя кірункі новага этапу дзейнаці «Глабальнай Брытаніі» прадставіла амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс:
– Нельга сказаць, што тая ж Украіна згубіла падтрымку Вялікабрытаніі пасля выхаду з Еўрапейскага звязу. Вялікабрытанія падтрымлівае Украіну ў канфлікце, які адбываецца. І пазіцыя гэта застаецца без зменаў. Тое ж самае магу сказаць пра Беларусь. Наша супраца працягваецца ў тым жа фармаце.
Супраца Вялікабрытаніі з Беларуссю прадугледжвае працяг эканамічнай і культурнай супрацы, стасункаў у сферы абароны правоў чалавека.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі