Жанчыны ў палітыцы – трэнд у Беларусі



Аб’яднаная грамадзянская партыя стварыла жаночую арганізацыю „Гендарнае партнёрства”, якая дэкларуе „свабодны і раўнапраўны ўдзел жанчын у палітычнай, грамадскай, сацыяльнай сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі роўных правоў і роўных магчымасцяў жанчын і мужчын”.

Яшчэ раней рух „За Свабоду” і намесніца яго старшыні Галіна Скараход прапаноўвала стварыць жаночы правацэнтрысцкі форум.

Гендарная даследчыца Ірына Саламаціна стварэнне жаночых палітычных плыняў лічыць пазітыўнай з’яваў ды вылучае некалькі „але”:

– Яны ствараюцца, як супрацьдзеянне актывізму, якім займаецца Таццяна Караткевіч – гэта хутчэй альтэрнатыўны палітычны блок, які ствараецца непасрэдна, магчыма, каб нейтралізаваць такую папулярнасць у масах Таццяны Караткевіч. Таму, што яна ўсё ж такі набрала 17% паводле альтэрнатыўных замераў пратэстнага электарату і гэта сур’ёзна.

Не выключае даследчыца, што выхад жанчын на палітычнае поле звязаны  з актыўнасцю Таццяна Караткевіч, на якую падчас прэзідэнцкай кампаніі „Гавары праўду” зрабіла стаўку і палітык-жанчына сабрала палітычны капітал.

Паводле міжнародных даследванняў, Беларусь на 92-м месцы ў свеце паводле ступені ўдзелу жанчын у палітыцы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя