Жаночая канферэнцыя сацыял-дэмакратаў у Берасці
У дасягненні роўнасці – жаночая канферэнцыя Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) пад такім лозунгам прайшла ў Берасці. Удзельніцы падвялі вынікі дзейнасці за апошні год, абралі кіраўніцтва і вызначыліся з асноўнымі накірункамі працы на будучыню. Адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства Ганна Канюс адзначыла, што канферэнцыя стала падагульненнем дасягненняў партыйнай структуры:
– Гэта вынік дзейнасці ўсіх жанчын у партыі. Мы структуруем сваю жаночую працоўную групу. І цяпер мы распрацоўваем план дзейнасці на будучыню. І актыўна займаемся падрыхтоўкай, метадычнай распрацоўкай, а таксама інфармацыйнай для жанчын, якія будуць вылучацца ў Палату прадстаўнікоў у наступным годзе.
Дзейнасць жаночай групы БСДП (Грамада) будзе скіраваная на актывізацыю жанчын у грамадска-палітычным жыцці краіны, у рашэнні нацыянальных і лакальных праблемаў, у дасягненні роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі, – падагульніла Ганна Канюс.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bk-brest.by