Жазэф Доль: Пакуль у Беларусі не адбыліся фундаментальныя змены
“У Беларусі не адбылося фундаментальных палітычных зменаў, але назіраюцца толькі невялічкія паляпшэнні”. Такое меркаванне выказаў у Менску пад час прэсавай канферэнцыі прэзідэнт Еўрапейкай Народнай Партыі Жазэф Доль. Старшыня ЭНП знаходзіцца ў Менску з тэрміновым двухдзённым дыпламатычным візітам.
“Гэты візіт стаўся важным крокам у наладжванні дыпламатычных адносінаў паміж Еўрапейскім звязам і Беларуссю,” – гаворыць Жазэф Доль.
– Стасункі вельмі важныя для нас, і мы вітаем кожнае паляпшэнне стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам, паколькі Еўразвяз і Беларусь маюць шмат супольных інтарэсаў. Мы бачым, што змены, якія адбыліся, не адпавядаюць фундаментальным рэкамендацыям з боку АБСЕ.
“Але Беларусь будзе заставацца важнай часткай Еўрапейскага парадку дня,” – адзначыў Жазэф Доль. Палітык мяркуе, што будучыя парламенцкія выбары будуць важным аспеткам фармавання еўрапалітыкі датычнай Беларусі.
Еўрапейская Народная Партыя з’яўляецца на дадзены момант дамінуючай партыяй у Еўрапейскім парламанце.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя