Жазэп Барэль звярнуўся да беларусаў ад імя Еўрапейскага звязу



Да трэцяй гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і пратэстаў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль звярнуўся да беларусаў ад імя Еўрапейскага звязу: “Еўразвяз высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху. Рашучасць беларусаў, якія з вялікай рызыкай для сябе працягваюць адстойваць дэмакратыю, дае падставы для надзеі”, – гаворыцца ў заяве, апублікаванай знешнепалітычнай службай ЕЗ.

Еўразвяз заклікаў беларускія ўлады да “сапраўднага і інклюзіўнага дыялогу” з усімі прадстаўнікамі грамадства, каб прыйсці да правядзення свабодных і сумленных выбараў.

“Еўразвяз будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі спатрэбіцца, на іх шляху да незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны ў складзе мірнай Еўропы”, – гаворыцца ў заяве.

@dw_belarus