Сяргей Каваленка працягвае галадоўку
Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Сяргей Каваленка, асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, галадае шосты дзень.
Пра галадоўку нашаму радыё паведаміла жонка актывіста Алена Каваленка.
– Ён зараз знаходзіцца ў ІЧС – ізалятары часовага ўтрымання Віцебску. У знак пратэсту супраць незаконнага ўтрымання ён абвясціў галадоўку. Але я сама пра гэта даведала ся толькі пасля суда.
24 снежня Сяргей Каваленка быў незаконна затрыманы, літаральна на прыступках дома неўзабаве пасля таго, як на шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
27 снежня суддзя Першамайскага раёну Віцебска Андрэй Прэйс асудзіў Каваленку на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Каваленка адбывае пакараньне ў ізалятары часовага ўтрымання Віцебска. Ён павінен вызваліцца 3 студзеня прыкладна ў 17.00.
Сябру Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ прысудзілі 10 сутак арышту. “Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве і супраціве міліцыянтам”, – кажа сябра КХП-БНФ, Ян Дзяржаўцаў:
– Ён замовіў адваката з Менску, суддзя не ўзяў гэта пад увагу. Судддзя сказаў: “У вас ёсць адвакат!” Каваленка сказаў, што не згодны з гэтым адвакатам, і адвакат сыйшоў. Гэта не суд быў, а судзілішча.
Затрыманне Каваленкі адбылося пасля таго, як 24-га снежня невядомыя вывесілі на шмат-павярховым доме ў цэнтры Віцебска вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Тры гады таму Сяргея Каваленку судзілі за вывешванне нацыянальнага сцяга на галоўнай ялінцы Віцебска. У зняволенні – ў знак пратэсту – ён галадаў каля двух месяцаў.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Сам актывіст тры дні ў ізалятары часовага ўтрымання адмаўляўся ад ежы. У судзе Першамайскага раёну Віцебску разглядаюць справу ў дачыненні да актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Сяргея Каваленкі.
„Яго вінавацяць у дробным хуліганстве і супраціве міліцыянтам. Сведкам выступае ўжо знаёмы з ранейшых судоў міліцыянт”, – кажа маці актывіста Лідзія Каваленка:
– Зайшоў міліцыянер даваць паказанні, перааапрануты ў цывільную вопратку. Гэты твар я заўважала на ўсіх Сяргеевых судах. І вось цяпер ён пайшоў таксама ў сведкі. Вывелі мяне з зала, папрасілі, бо я сказала суддзю: “Вы вядзеце несправядлівы суд!”
У час суда Каваленка папрасіў даць яму адваката, а таксама заявіў хадайніцтва пра тое, каб судовы працэс вялі на беларускай мове – працягвае маці абвінавачанага:
– Перакладчык не зусім дакладны, Сярожа папрасіў іншага перакладчыка – адмова. Сярожа папрасіў адваката свайго, які жыве ў Менску, а яму далі свайго адваката – віцебскага. Але Сярожа ад гэтага адваката адмовіўся.
Затрыманне Каваленкі адбылося пасля таго, як 24 снежня невядомыя вывесілі на шмат-павярховым доме ў цэнтры Віцебска вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Тры гады таму Сяргея Каваленку судзілі за вывешчванне нацыянальнага сцяга на галоўнай ялінцы Віцебску, у зняволенні ён у знак пратэсту каля двух месяцаў галадаў.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя