Жыхарцы Рагачова не дазволілі пералічыць грошы ў фонд Сяргея Калякіна
Жыхарцы Рагачова не дазволілі пералічыць грашовыя ахвяраванні ў фонд патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Калякіна. Сябры партыі левых „Справядлівы свет” збіраюцца накіраваць з гэтай нагоды скаргу ў пракуратуру.
Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі партыі Уладзімір Сякерка:
– Парушэнне адбылося ў Рагачове, чалавеку не дазволілі ўнесці ў фонд Калякіна Сяргея Іванавіча, кандыдата ў прэзідэнты, пэўную суму грошай. Жанчына звярнулася ў банк, а ёй адмовілі ў гэтым.
Магчымасць адкрыць фінансавы фонд для збору ахвяраванняў з’явілася тры гады таму. Як паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, такой магчымасцю скарысталася пяць патэнцыйных кандыдатаў.
Беларускае Радыё Рацыя