Жыхары элітных Драздоў параілі беларусам не ныць



Жыхары элітных Драздоў параілі беларусам не ныць і „зацягнуць паясы”.

syezd_belaya_rus_vas_tutby_phsl_30012016_img_1916Своеасаблівыя парады далі грамадзянам Беларусі на пасяджэнні Рэспубліканскага Савета РГА „Белая Русь” бліжэйшыя прыхільнікі Лукашэнкі.

syezd_belaya_rus_vas_tutby_phsl_30012016_img_1661

Старшыня аб’яднання Аляксандр Радзькоў складанасці ў эканоміцы не адмаўляў, паведамляе  belaruspartisan.org са спасылкай на TUT.BY. А каб хутчэй выйсці з крызісу, параіў беларусам проста жыць па сродках. Але прыклады прывёў, мякка кажучы, вельмі дзіўныя: „Трэба выхоўваць у сабе пачуццё меры і сувымяраць свае жаданні з тым, як жыве краіна. Напрыклад, ты хочаш персанальны самалёт, але гэта зараз нерэальна. Так, можа, і машына крутая табе наўрад ці зараз падыдзе”, – заклікаў задумацца Аляксандр Радзькоў.

Нагадаем, што больш за 60% беларусаў атрымліваюць зарплату ніжэй сярэдняй. Відавочна, што і без падказкі Радзькова, які атрымаў, дарэчы, ўчастак у Драздах, на самалёт ці стромкую машыну яны замахвацца ня спрабавалі.

syezd_belaya_rus_vas_tutby_phsl_30012016_img_1665

Па-свойму суцешыла грамадзян і экс-кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова. Яна падзялілася сваім жыццёвым антыкрызісным крэда: «Для таго, каб нешта прыдумаць новае і рухацца наперад, трэба зацягнуць паясы і проста менш транжырыць. Калі грошай няма, чалавек пачынае разважаць, як здабыць што-небудзь іншым шляхам. Напрыклад, калі табе няма за што купіць касцюм або сукенку, то ты прыдумаеш, як перашыць старое. Або калі ў цябе пасцельная бялізна пазношваліся, то ты абрэжаш яго з бакоў і потым сшыеш разам. Такі перыяд у жыцці і ў мяне быў пасля развалу Савецкага Саюза, – распавяла Надзея Ермакова. – Самае галоўнае, – не ныць. Ніхто яшчэ з голаду ў нашай краіне не памёр”.

Гэтая парада выглядае вельмі дзіўна, калі ўлічыць, што сама Надзея Ермакова атрымлівае пенсію ў 8,5 млн рублёў і мае катэдж у Драздах, які нядаўна здаваўся за 6 тысяч долараў у месяц.

Увогуле, пасля такіх заяў бліжэйшых прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі цяжка адкараскацца ад думкі: страшна далёкія яны ад народа.

Фота news.tut.by