Жыхары Гародні: хто нашыя дэпутаты – не ведаем
На 17 лістапада 2019 года прызначаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання – ніжнюю палату Нацыянальнага сходу.
Ці ведаюць жыхары Гародні сваіх дэпутатаў журналіст нашага радыё распытваў у цэнтры Гародні:
– На жаль, не ведаю дэпутатаў, але не лічу, што гэта мая памылка, бо інфармацыі пра дэпутатаў вельмі мала і распаўсюджваецца вельмі кепска.
РР: А ці ведаеце, што будуць выбары гэтай восенню?
– Гэта ведаю.
РР: А ці пойдзеце на гэтыя выбары?
– Не ведаю.
– Дэпутатаў не ведаем і нідзе не бачым іх рэкламы альбо штосьці падобнага, хоць жывём у цэнтры.
– Не ведаю, нідзе пра іх не чытаў. І ведаць не хачу, бо яны нічога не вырашаюць. Нечага галасаваць там, і на выбары я не хаджу.
– Я не ведаю свайго дэпутата.
РР: Вы не ў курсе, што ён рабіў на той акрузе, дзе вы жывяце?
– Не, не сутыкаўся. Можа быць, што асабліва і не цікаўлюся, але, увогуле, не ведаю.
Большасць апытаных гарадзенцаў збіраюцца ісці галасаваць на будучых выбарах. Чакаецца, што падчас гэтых выбараў будуць абраныя 110 кандыдатаў, траціна з якіх будзе абрана з тых людзей, што ўжо былі дэпутатамі.
Беларускае Радыё Рацыя