Жыхары Слоніма патрабуюць ад Пуціна не ўмешвацца ў справы Беларусі
Учора 16 жніўня на мітынгу ў Слоніме быў прыняты і падтрыманы адказ жыхароў Слоніма на тэлефонныя размовы Лукашэнкі да Пуціна.
Як стала вядома, падчас іх тэлефонных размоў было дамоўлена, што «ў выпадку абвастрэння сітуацыі знешніх пагроз Беларусі бакі будуць рэагаваць сумесна і згодна дамовы аб калектыўнай бяспецы», а таксама «пры першым запыце Расея акажа ўсебаковую дапамогу па забеспячэнні бяспекі Беларусі».
Слонімцы патрабуюць ад прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ні пры якіх умовах не ўмешвацца ў справы суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, бо беларусам вайна не патрэбна. І ўсе справы беларусы вырашаць без Расеі і Пуціна. Свой адказ на тэлефонныя размовы Лукашэнкі і Пуціна слонімцы апублікуюць у СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя