Зігмар Габрыэль: Межы Украіны павінны быць вернутыя
Канфлікт на Данбасе кранае ўсю Еўропу. Межы Украіны павінны быць вернутыя – заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны падчас свайго візіту ў Кіеў.
Зігмар Габрыэль адзначыў, што трэба працягваць рэалізацыю Менскіх пагадненняў і весці намаганні дзеля сапраўднага перамір’я.
Паводле слоў кіраўніка нямецкай дыпламатыі, міратворчая місія ААН павінна быць размешчаная на ўсёй тэрыторыі Данбаса і быць узброеная.
Міністры замежных спраў Украіны і Германіі з-за пагаршэння ўмоў надвор’я не змаглі пабываць на лініі размежавання на Данбасе. Пра гэта ўкраінскі міністр паведаміў у Twitter. Украінскі міністр запэўніў, што паедзе з Габрыэлем у зону канфлікту ў канцы гэтага месяца, паведамляе unian.net.
Фота Reuters