«Злачынства супраць чалавечнасці і прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам» – канферэнцыя ў Нюрнбергу
Гісторыі асабістыя, але таксама і міжнародныя прававыя механізмы – гэтыя аспекты палітыкі і адмыслоўцы абмяркуюць у рамках Міжнароднай прававой канферэнцыя «Злачынства супраць чалавечнасці і прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам». Яе ініцыявала народнае антыкрызіснае ўпраўленне, 11 кастрычніка адмыслоўцы і палітыкі на канферэнцыю збіраюцца ў нямецкім Нюрнбергу. Працы было багата, кажа юрыст, сябра Каардынацыйнай рады, адказны за пытанні юстыцыі НАУ Міхаіл Кірылюк. Сваю пазіцыю выкажуць кампетэнтныя эксперты, каб канферэнцыя была максімальна карысным мерапрыемствам.
– Даволі шчыльная праграма, у нас амаль на траціну больш спікераў, чым мы чакалі. Кола пытанняў даволі вялікае і разнастайнае, ахапіць складана, але мае калегі працуюць шмат гадзін у суткі, каб зрабіць мерапрыемтсва максімальна карысным.
Адкрыюць канферэнцыю ў Нюрнбергу – палітыкі Павел Латушка і Святлана Ціханоўская, старшыня рады БНР Івонка Сурвіла. Сярод выступоўцаў – вядучыя палітыкі і праваабаронцы, эксперты ў галіне міжнароднага права, дэпутаты нацыянальных парламентаў і Еўрапарламента. Некаторыя выступы запланаваныя он-лайн.
Беларускае Радыё Рацыя