Злучаныя Штаты перакінулі ў Польшчу баявую авіяцыю



Еўрапейскае камандаванне арміі ЗША перавяло ў Польшчу некалькі дзясяткаў знішчальнікаў F-15 і F-16.

Афіцыйная прычына рэдыслакацыі вайсковых самалётаў да ўсходніх граніц НАТА – адпрацоўка сітуацыі, дзе можа спатрэбіцца экстранная перакідка баявой авіяцыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы Марыюш Блашчак у Twitter.

Ён падкрэсліў, што “US EUCOM адпрацоўвае хуткую перакідку ваенна-паветраных сіл у Еўропе з выкарыстаннем, у прыватнасці, польскіх аэрадромаў. „Падчас супольных трэніровак мы ўмацоўваем бяспеку нашага рэгіёну”, – напісаў міністр Блашчак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: USAF/Joseph Swafford