Злучаныя Штаты заклікалі Расею паважаць суверэнітэт Беларусі
Прэс-сакратар Белага дома Кейлі Макінані, выступаючы на брыфінгу, выказала меркаванне, што ўлады Беларусі павінны прыслухацца да грамадзян, якія выходзяць на акцыі пратэсту.
Афіцыйны Менск больш не можа ігнараваць заклік народа да дэмакратыі – заўважыла прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Яе словы прыводзіць агенцтва Рэйтэр.
Беларускае Радыё Рацыя