Зміцер Антончык: Калі ёсць мажлівасць – напішыце Рыгору Кастусёву
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў працягвае знаходзіцца ў турэмным шпіталі пры СІЗА № 1 у Менску.
Пра стан сваяка распавёў грамадскі актывіст са Шклова, зяць Рыгора Кастусёва, Зміцер Антончык:
– Сітуацыя вельмі складаная, таму што, відаць, са здароўем вельмі дрэнна, бо ён ніколі не скардзіўся ў размовах на здароўе. Але два ад яго лісты літаральна цалкам прысвечаны здароўю. Вядома тое, што ён рабіў прышчэпку ад кавіда, магчыма пасля гэтага з’явіліся нейкія наступствы.
Напісаць ліст падтрымкі старшыні Партыі БНФ у зняволенні можна на гэты адрас: 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Кастусёву Рыгору Андрэевічу.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя