Зміцер Балкунец: Трэба навязваць свае правілы



Беларускі блогер і палітолаг Зміцер Балкунец лічыць, што  беларускім грамадзянам не трэба падладжвацца пад умовы рэжыму і гуляць па яго правілах. Трэба навязваць свае правілы і не спадзявацца на Лукашэнку. Паколькі яго інтарэсы і інтарэсы людзей абсалютна не супадаюць.

Задача зрабіць жыццё лепшым толькі на адказнасці народа, кажа Зміцер Балкунец:

– Трэба свае правілы навязваць, а беларускае грамадства спрабуе і чакае чагосьці ад Лукашэнкі. Не трэба ад яго нічога чакаць. Вось ёсць страйк, ёсць патрабаванні, ёсць умовы. Калі краіна два тыдні будзе спыненая, не будзе працаваць – вось умовы яго сыходу. А калі людзі будуць чакаць, што Лукашэнка падкіне 5, 10, 20 даляраў, тады гэта будзе доўжыцца дзесяцігоддзямі. Я лічу, што ўсё ў руках шматлікіх грамадзян.

Паводле Змітра Балкунца, трэба добра ўсведамляць небяспеку ў барацьбе за лепшае жыццё і выбіраць свой парог бар’ера бяспекі. Кожны павінен выбраць сам, якія дзеянні і што далей рабіць, выбіраючыся з рабства.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:  

Беларускае Радыё Рацыя