Зміцер Бандарчук: Мэта адна – назбіраць 120 тыс подпісаў
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Зміцер Бандарчук узначаліць выбарчы штаб будучага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч па Гарадзенскай вобласці. Праца па фармаванні ініцыятыўнай групы ўжо распачатая – падчас сустрэчы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты з гарадзенцамі першыя жыхары горада выказалі жаданне паўдзельнічаць у будучай палітычнай кампаніі ў якасці валанцёраў, што па словах Зміцера Бандарчука павінна паспрыяць дасягненню амбітных мэтаў:
– Пакуль што мэта адна – назбіраць 120 тыс подпісаў, каб кандыдат Таццяна Караткевіч магла зарэгістравацца.
30 чэрвеня 2015 года беларускі парламент павінен агучыць дату будучых прэзідэнцкіх выбараў. Адной з верагодных датаў правядзення галоўнай палітычнай кампаніі пяці апошніх гадоў называецца 11 кастрычніка.
Беларускае Гадыё Рацыя, Гародня